У Кітаі напярэдадні надыходзячага свята ліхтароў пачаліся святочныя мерапрыемствы

1 марта 2018

Гэта адно з самых старажытных святаў у Паднябеснай. Галоўная прымета фестывалю - вулічныя ліхтары разнастайных форм - ад традыцыйных круглых свяцілень з паперы да гіганцкіх фігурных кампазіцый, якія нагадваюць статуі. Да абавязковых традыцый свята ліхтароў належыць ўрачыстая сямейная вячэра. Затым усе разам глядзяць салют і запускаюць падпаленыя ліхтары ў небе.