УКітаі ў бары гарадской акругі Байсэ абваліўся дах

20 мая 2019

Страшнае надзвычайнае здарэнне ў Кітаі! У бары гарадской акругі Байсэ абваліўся дах - загінулі як мінімум два чалавекі, пацярпелі каля 80. Пры гэтым дзесяць з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

На гэты момант працягваюцца пошукавыя работы. Задзейнічана 160 ратавальнікаў. Пад заваламі могуць заставацца людзі. Што стала прычынай здарэння, высвятляецца.