У Кітаі турыстычны аўтобус загарэўся прама падчас руху

23 марта 2019

Трагедыя ў Кітаі. Турыстычны аўтобус загарэўся прама падчас руху. Не менш за 26 чалавек загінулі. 28 пацярпелых шпіталізаваныя ў цяжкім і вельмі цяжкім стане. Надзвычайнае здарэнне адбылося на трасе ў горадзе Чандэ кітайскай правінцыі Хунань. У аўтобусе знаходзіліся 56 чалавек. Прычыны ўзгарання пакуль невядомыя. Мясцовая паліцыя затрымала вадзіцеляў. Мяркуецца, што адзін з іх заснуў за рулём і выехаў на сустрэчную паласу. Грамадзянства загінуўшых і пацярпелых удакладняецца.