У Кітаі імкліва расце колькасць тых, хто захварэў на каранавірус

24 января 2020
У Кітаі расце колькасць тых, хто захварэў  новым тыпам каранавіруса. Інфікаваных ужо 830. Загінуўшых  25. Надзвычайныя меры ўведзены ў пяці гарадах-мільённіках. Там прыпынены рух грамадскага транспарту, авія- і чыгуначныя зносіны. Выпадкі новай пнеўманіі таксама выяўлены ў Тайландзе, В'етнаме, Японіі, Паўднёвай Карэі, Сінгапуры і ЗША. У Брытаніі 9 чалавек чакаюць вынікаў праверкі на наяўнасць каранавіруса.

Эксперты СААЗ адмовіліся аб'яўляць рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за каранавіруса

Тым часам эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя вырашылі, што ўводзіць міжнародны рэжым надзвычайнай сітуацыі заўчасна. Па словах кіраўніка СААЗ, пакуль няма сведчанняў перадачы віруса ад чалавека да чалавека за межамі Кітая, не да канца зразумелыя клінічныя асаблівасці або ступень цяжару віруса. Таксама арганізацыя не рэкамендуе ўводзіць новыя абмежаванні на перамяшчэнне і гандаль.