У Кітаі з рэек сышоў пасажырскі цягнік

30 марта 2020
У Кітаі ідзе выратавальная аперацыя. У павеце Юнсін з рэек сышоў і перакуліўся пасажырскі цягнік. Ён ехаў з горада Цзінань у Гуанчжоу. Відавочцы паведамілі аб узгаранні састава. Звестак  аб пацярпелых пакуль няма.