У Кітаі прайшоў фестываль лодак-драконаў

23 июня 2015

У Кітаі прайшоў Дуань-у цзэ - знакаміты фестываль лодак-драконаў. Гэтае традыцыйнае свята ў Паднябеснай яшчэ называюць святам двайной пяцёркі або Днём паэта. Адзначаць яго прынята ў пяты дзень пятага месяца па месяцавым календары. Лічыцца, што ўзнікненне фестывалю звязана з легендай пра старажытнага кітайскага паэта-патрыёта Цюй Юаня. У памяць аб ім кожны год на рэках кітайскіх гарадоў праходзяць гонкі лодак, выкананых у выглядзе драконаў. Традыцыйная ежа гэтага свята - цзунцзы - клейкі рыс, загорнуты ў лісце трыснягу.