У Кітаі праходзіць зімовы фестываль

27 декабря 2018

Дзясяткі цяжкіх машын здабываюць, а потым апрацоўваюць лёд, у той час як каля 2 соцень мастакоў выпілоўваюць ледзяныя скульптуры. Адбываецца ўсё гэта на возеры Цаган-Нур на паўночным захадзе Кітая, дзе сямнаццаты раз праходзіць зімовы фестываль. Скульптуры - толькі невялікая частка свята. Галоўная падзея - гэта падлёдная рыбалка. Рыбакі, якія жывуць ля возера, ужо шмат стагоддзяў выходзяць на здабычу менавіта зімой. У гэты час года ім лягчэй здабыць самыя буйныя экзэмпляры. Возера Цаган-Нур адно з найбуйнейшых у Паднябеснай, і сёлета рыбакі разлічваюць адправіць на рынак дзесьці паўтары тысячы тон рыбы.