У Кітаі працягваюцца святкаванні надыходу Новага года

19 февраля 2018

У Кітаі працягваюцца святкаванні надыходу Новага года паводле месяцавага календара. На паўднёвым захадзе краіны мясцовыя жыхары выканалі прыгожы танец дракона пад яркія пырскі расплаўленага жалеза. На акцёрах пры гэтым толькі шорты і капелюшы. Традыцыі ўжо больш за 300 гадоў. Паглядзець на дзесяціхвіліннае шоу сабраліся каля 10 000 гледачоў. Мясцовыя жыхары вераць, што дракон прыносіць поспех на ўвесь год.