У Кітаі святкуюць надыход года Жоўтага Землянога Сабакі

16 февраля 2018

Паводле месяцавага календара, Свята вясны прынясе стабільнасць і гармонію. Не абыходзіцца без гарадскіх гулянняў, шумнага запуску феерверкаў і, вядома ж, танцаў: адзін з іх - танец дракона. Са Святам вясны старшыню КНР Сі Цзіньпіна і дружалюбны народ павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што 2018 - Год турызму Беларусі ў Кітаі - стане важнай вехай у развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі.