У Кітаі пік сезона водпускаў

15 октября 2014

У Кітаі пік сезона водпускаў. Ён прыпадае на першы тыдзень кастрычніка, калі ў краіне адзначаюць дзень стварэння КНР. Кітайскія тураператары сёлета робяць стаўку на смартфоны. На думку многіх экспертаў у галіне турызму, поспех на рынку ўсё больш залежыць ад высокіх тэхналогій. Навінкі ад навукоўцаў дазваляюць ствараць абсалютна новыя турыстычныя рэсурсы і паслугі.


Падрабязнасці ў Дзяніса Бальшакова.


Электронны гандаль, сацыяльныя сеткі, воблачны сэрвіс - усё гэта кардынальна змяніла жыццё кітайскага спажыўца. Не засталася ўбаку і турыстычная галіна. У горадзе Чэнду адкрылі спецыяльны форум, на якім абмяркоўваюць уплыў новых медыя на падарожжы. Сайт ужо стаў агульнай платформай для тураператараў і іх кліентаў.



Турызм у Кітаі мае вялікую будучыню. Але мы жадаем укараняць туды высокія тэхналогіі, каб стварыць сапраўдны інтэлектуальны турызм.



Паняцце інтэлектуальны турызм або smart travel, з'явілася на кітайскім рынку некалькі гадоў таму. Зараз многія турбюро актыўна выкарыстоўваюць праграмы абмену тэкставымі і галасавымі паведамленнямі. Заказаць гасцініцу можна за два клікі па тэлефоне. Ёсць нават спецыяльныя скідкі для мабільнага браніравання.


Але не толькі ў смартфоне заключаецца інтэлектуальнасць падарожжаў. Кампаніі даюць кліенту магчымасць думаць і дзейнічаць самому. Раней большасць фірм прапаноўвалі гатовыя туры, што назваецца пад ключ. Гэта абмяжоўвала свабоду турыста. Ды і кошт павышала. Зараз жа можна аддаць на водкуп спецыялістаў толькі афармленне візы, напрыклад, або пошук білетаў.


Дзякуючы такой гнуткасці, эксперты прагназуюць імклівае развіццё галіны.


Віктар Маер-Шонбергер, прафесар Оксфардскага ўніверсітэта:


Гадоў праз дзесяць турызм стане глыбока індывідуалізаваным, персаналізаваным. Мы будзем атрымліваць вопыт, які мы ніколі не думалі, што стане магчымым. Такі турызм будзе пакідаць нам яркія ўспаміны, якія мы будзем шанаваць. І ў кожнага з нас гэтыя ўспаміны і вопыт будуць глыбока індывідуальнымі. Мы будзем лёгка даведвацца аб турыстычных рэсурсах таго ці іншага месца, і лёгка камбінаваць іх для сваіх паездак.


Новыя кампаніі выходзяць на рынак, гатовыя стварыць яшчэ больш складаныя турплатформы. Працы праграмістаў і навукоўцаў дазваляюць думаць, што гэтая гонка ніколі не скончыцца, а падарожжы стануць больш таннымі і цікавымі.