У Кітаі першы авіяносец уласнай распрацоўкі пакінуў прычал

13 мая 2018

Ён пачаў тэставае плаванне для выпрабавання рухавікоў. Пакуль карабель назвы не атрымаў, але вядома, што яго даўжыня - 315 метраў, шырыня - 75, а максімальная хуткасць ходу - 31 вузел. У авіяцыйную групу ўваходзяць 36 знішчальнікаў. Авіяносец не абсталяваны ядзернай зброяй - ён прызначаны толькі для перавозкі каля 40 самалётаў.