У Кітаі перавезлі з месца на месца асабняк вагой 2600 тон

11 июня 2020
У горадзе Цзінань  правялі аперацыю па перамяшчэнні ўнікальнага архітэктурнага помніка. Каталіцкаму манастыру Святой Марыі  100 гадоў. І ён лічыцца адной з галоўных гарадскіх славутасцяў. Але Цзінань расце. І старажытны асабняк пагражаў сур'ёзна падаражыць  пракладку хуткаснай аўтамагістралі. Для транспарціроўкі будынка  выкарыстоўваліся 10 вялікагрузных транспартных модуляў. Манастырскі асабняк вагой  2 тысячы 600 тон  перамясцілі на 76 метраў, і заняло гэта 82 хвіліны. Затым кітайскія будаўнікі адразу ж прыступілі да будаўніцтва на месцы, якое вызвалілася, транспартнай развязкі.