У Кітаі адкрылі самы доўгі ў свеце марскі мост

23 октября 2018

У Кітаі адкрылі самы доўгі ў свеце марскі мост. Яго працягласць 55 кіламетраў, а вага больш за 400 тысяч тон. Канструкцыя злучае Ганконг, Макаа і горад Чжухай правінцыі Гуандун. Збудаванне дазволіць скараціць час паездкі з Ганконга ў Чжухай з 3 гадзін да 30 хвілін. Свабодны рух па ім адкрыюць заўтра. Чакаецца, што мост палепшыць эканамічную інтэграцыю і развіццё турызму. Дарэчы, канструкцыя павінна праслужыць не менш за 120 гадоў. Яна вытрымае наймацнейшы тайфун з хуткасцю ветру 300 кіламетраў за гадзіну і землетрасенні магнітудай 8 балаў.