У Кітаі некалькі дзён не спыняюцца магутныя праліўныя дажджы

16 июля 2019

Масавая эвакуацыя ў Кітаі. Там ужо некалькі дзён не спыняюцца магутныя праліўныя дажджы. У цэнтральнай частцы Гуансі Чжуанскага аўтаномнага раёна пацярпелі больш за 230 чалавек. Узровень паводкавых вод перавысіў крытычную адзнаку. У некаторых раёнах затоплены вуліцы, разбураны жылыя пабудовы, дарогі і лініі электраперадачы.