У Кітаі знайшлі эфектыўны спосаб барацьбы з каранавірусам

14 февраля 2020
Пераліванне плазмы тых, хто паправіўся ад пнеўманіі, выкліканай COVID-19, даказала сваю эфектыўнасць для лячэння заражаных пацыентаў. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі галоўны ўрач бальніцы ва Ухані. Такім чынам ужо вылечыліся дзесяць пацыентаў, якія былі ў крытычным стане. Зараз урачы заклікаюць тых, хто выпісаўся з бальніц, а гэта шэсць тысяч чалавек, стаць донарамі.