У Кітаі магутным апоўзнем накрыла цэлую вёску

24 июня 2017

Пад заваламі апынуліся амаль дзве сотні чалавек. Іх лічаць прапаўшымі без вестак. Апоўзень сышоў у правінцыі Сычуань мінулай ноччу. Пад грудай валуноў і горнай пароды апынуліся 46 хатніх гаспадарак. Засыпала таксама рэчышча ракі, якая працякае каля вёскі, і каля 1,5 кіламетра аўтамабільнай дарогі. У пошуках задзейнічаныя больш як 500 выратавальнікаў і цяжкая тэхніка.