У Кітаі з-пад завалаў выратаваны 22 чалавекі

24 июля 2013

У Кітаі праз трое сутак пасля землетрасення ў правінцыі Ганьсу з-пад завалаў выратаваны 22 чалавекі. Пошукавыя працы прадаўжаюцца. Эвакуіравана каля чатырох тысяч чалавек. Землетрасенне адбылося раніцай 22 ліпеня. Ужо пацверджана гібель 95 чалавек, больш за тысячу атрымалі раненні. Стыхіяй разбурана больш як 50 тысяч дамоў. Для ліквідацыі наступстваў землетрасення ўрад КНР выдзеліў 500 мільёнаў юаняў (гэта каля 81 млн долараў).