У Кітаі дадзены старт цэнтральнай унутрапалітычнай падзеі года

5 марта 2015

У Пекіне пачалася штогадовая сесія вышэйшага заканадаўчага органа - Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў. Дэпутатам трэба будзе абмеркаваць спецыяльны закон, які рэгулюе заканатворчы працэс, а таксама прыняць бюджэт краіны і вызначыць задачы эканамічнага і сацразвіцця на гэты год. У прыватнасці, у Паднябеснай упершыню могуць прыняць антытэрарыстычны закон. Краіна мае намер прасоўваць і такія маштабныя праекты, як "Эканамічны пояс Шаўковага шляху" і "Марскі Шаўковы шлях".