У Кітаі аварыйна сеў расійскі Боінг

18 июня 2014
Вымушаную пасадку ў кітайскім аэрапорце Хайкоу ажыццявіў самалёт краснаярскай авіякампаніі Ікар. Боінг ляцеў з Тайланда ў Екацерынбург. Прычынай стала няспраўнасць генератара. На борце лайнера знаходзіўся 231 пасажыр, з іх 28 дзяцей. Ніхто не пацярпеў, усе яны размешчаныя ў гасцініцы горада Ухань і забяспечаныя ўсім неабходным. Паколькі ў кітайскім аэрапорце няма спецыялістаў па гэтым тыпе Боінга, авіякампанія Ікар адклала рэйс да прыбыцця рамонтнікаў з Пекіна або Бангкока.