У Кіеве чыгуначнікі патрабуюць павышэння заработнай платы

14 ноября 2019
У цэнтры Кіева мітынгуюць чыгуначнікі: з плакатамі і флагамі Украіны ў руках яны патрабуюць, у прыватнасці, павышэння заработнай платы. Усяго ў спісе  15 пунктаў. Раней урад унёс на разгляд Рады праект пастановы аб праграме дзейнасці Кабміна на пяць гадоў. І з яе вынікае, што Украінскія чыгункі падзеляць на тры кампаніі і правядуць першаснае публічнае размяшчэнне іх акцый на міжнародных біржах.