У Кіеве застрэлілі расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку

30 мая 2018

Ён памёр у шпіталі ад кулявых раненняў у спіну. Вядома, што забойца чакаў журналіста ў пад'ездзе. МУС Украіны апублікавала фотаробат падазронага. Паліцыя адкрыла крымінальную справу па артыкуле "Наўмыснае забойства". Адначасова справу завёў і Следчы камітэт Расіі. Адна з версій прычын злачынства - прафесійная дзейнасць журналіста.

Аркадзь Бабчанка доўгі час працаваў ваенным карэспандэнтам. Журналіст асвятляў ваенныя канфлікты ў Паўднёвай Асеціі і на ўсходзе Украіны. Апошнім часам жыў у Кіеве - вёў праграму "Prime: Бабчанка".