У Кіеве зноў адбыліся сутыкненні паміж праваахоўнікамі і мітынгоўцамі

3 марта 2018

У Кіеве пад Вярхоўнай радай ізноў адбыліся сутыкненні паміж праваахоўнікамі і мітынгоўцамі. Нацпаліцыя знесла палатачны гарадок. Падчас сутыкненняў мітынгоўцы палілі шыны. Пацярпелі сама меней 10 чалавек, каля 50 затрыманыя. Начальнік паліцыі Кіева паведаміў, што сілавікі атрымалі рашэнне суда з дазволам на правядзенне следчых дзеянняў пад Радай. Зараз тэрыторыя вакол палатачнага гарадка ачэплена. Нагадаем, беспарадкі пачаліся летась у кастрычніку. Мітынгоўцы (прадстаўнікі розных палітычных сіл і грамадскіх арганізацый) патрабавалі адмены дэпутацкай недатыкальнасці, стварэння антыкарупцыйнага суда і ўвядзення прапарцыянальнай выбарчай сістэмы па адкрытых спісах.