У Кіеве прыхільнікі еўраінтэграцыі сёння прадоўжаць пікетаваць урад Украіны

26 ноября 2013

Зараз пакуль становішча ў цэнтры ўкраінскай сталіцы спакойнае. Напярэдадні позна вечарам мітынгоўцы зноў біліся з паліцыяй. У ход ішлі дубінкі, слёзатачывы газ, а пазней нават металічныя агароджы, якія раз'юшаны натоўп выставіў супраць АМАПа. Мітынгоўцам нават удалося захапіць міліцэйскі мікрааўтобус. Нагадаем, 21 лістапада ўрад Украіны вырашыў прыпыніць падрыхтоўку да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕС. Урад растлумачыў гэты крок неабходнасцю развіцця эканамічных адносінаў з Расіяй і СНД.