У Кіеве стартуе агітацыйная кампанія Парашэнка - Зяленскі

19 апреля 2019
На стадыёне "Алімпійскі" ў Кіеве  ў гэтыя хвіліны стартуе агітацыйная кампанія Пётр Парашэнка - Уладзімір Зяленскі. Так званыя стадыён-дэбаты адкрывае забаўная праграма. Пакуль гледачы займаюць месцы на трыбунах, ад кожнага з кандыдатаў выступаюць па 3 артысты. Дарэчы, на ўваходзе ў грамадзян канфіскоўвалі "кідальныя прадметы" - яйкі, гародніну і садавіну. 

Перадвыбарная дуэль пачалася з пяціхвілінных выступленняў Парашэнкі і Зяленскага. Як паведаміла выданне "Украінская праўда", пасля гэтага кожны з кандыдатаў адкажа на 3 пытанні мадэратараў. Далей у іх будзе па адной хвіліне, каб задаць сваё, і па пяць хвілін, каб адказаць на пытанне апанента. Паміж тым, за два дні да другога тура галасавання Нацыянальная паліцыя Украіны ўзяла пад кругласутачную ахову ўсе  акруговыя выбарчыя камісіі ў краіне.