У Кіеве сёння пройдзе пасяджэнне Вярхоўнай Рады

27 ноября 2014

У Кіеве сёння пройдзе першае пасяджэнне Вярхоўнай Рады Украіны пасля пазачарговых выбараў. Як чакаецца, дэпутаты завершаць фарміраванне ўрадавай кааліцыі. Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк і спікер парламента Аляксандр Турчынаў, хутчэй за ўсё, захаваюць свае пасады. А вось, хто ўзначаліць ведамствы сілавога блока, пакуль - прадмет для абмеркавання.