У Кіеве пратэстуюць уладальнікі бараў і рэстаранаў

2 июня 2020
Ад абмежаванняў паступова адмаўляецца Украіна. Тут пачаў працаваць грамадскі транспарт, адкрываюцца дзіцячыя садкі. Праўда, бары і рэстараны пакуль закрытыя. Сёння іх уладальнікі правялі шумную акцыю пратэсту супраць каранціну, узброіўшыся каструлямі  і лыжкамі.

Паводле іх слоў,  без працы застаўся амаль мільён спецыялістаў. З пачатку пандэміі ва Украіне памерлі 727 чалавек з COVID-19.