У Кіеве праходзяць урачыстасці, прысвечаныя 1025-годдзю Хрышчэння Русі

27 июля 2013

Напярэдадні вечарам на вакзал украінскай сталіцы прыбыў літарны цягнік з крыжам апостала Андрэя Першазванага.


Сёння на беразе Дняпра ля помніка князю Уладзіміру, хрысціцелю Русі, прайшла малітва прадстаўнікоў усіх праваслаўных цэркваў. На Уладзімірскай горцы сабраліся больш за 600 прадстаўнікоў духавенства. Яны ўтварылі жывы калідор для праходу Патрыярха Кірыла, які ўзначаліў літургію. А вечарам на Саборнай плошчы ля Кіева-Пячэрскай лаўры будуць маліцца ўжо тысячы вернікаў. Менавіта там усталявалі хрысціянскую святыню - крыж апостала Андрэя Першазванага.


Урачыстасці будуць праходзіць увесь дзень. Цэнтрам свята стане Крашчацік. Менавіта там і прыняў хрысціянскую веру народ будучай Русі. Вечарам тут пройдзе канцэрт.