Сваю ваенную моц сёння дэманструе Украіна. У Кіеве з нагоды 27-й гадавіны незалежнасці праходзіць грандыёзны ваенны парад. У шэсці прымаюць удзел чатыры з паловай тысячы вайскоўцаў і 250 адзінак тэхнікі. Да ўрачыстасцяў далучыліся і 18 замежных партнёраў - у асноўным гэта вайскоўцы краін НАТА. За парадам назіраюць тысячы ўкраінцаў і замежныя госці з ЗША, Турцыі, Польшчы, Румыніі, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі.
У Кіеве праходзіць ваенны парад з нагоды 27-й гадавіны незалежнасці
24 августа 2018













