У Кіеве праходзіць масавая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў

6 мая 2020
Паколькі свабода перамяшчэння грамадзян з-за каранціну абмежаваная, то маніфестацыя праходзіць на аўтамабілях. Калону на шляху да цэнтра горада блакіравала паліцыя.

Акцыя прайшла пад лозунгам: "Каранцін забівае!". Прадпрымальнікі незадаволеныя тым, што каранцінам паралізаваная работа толькі малога і сярэдняга бізнесу. Закрыты рэстараны і кафэ, невялікія магазіны і рынкі пад адкрытым небам. Пры гэтым гіпермаркеты працуюць бесперабойна. З 11 мая ўрад плануе змякчыць эпідэмічныя забароны і абмежаванні. Але пакуль не зразумела, ці дапаможа гэта малому бізнесу.