У Кіеве нацыяналісты вывелі на вуліцы да 5 тыс. чалавек

14 октября 2021

Ад помніка Тарасу Шаўчэнку  па вуліцах Кіева да плошчы Незалежнасці. Марш нацыяналістаў у суправаджэнні праваахоўнікаў з сабакамі, фаеры і праслаўленне  Бандэры - так ва ўкраінскай сталіцы адзначылі Дзень абаронцаў і заступніц. 

Заўважаны і беларускія прафашысты: яны ўзброіліся адпаведным палотнішчам, пад якім у гады Вялікай Айчыннай выслужваліся перад немцамі і  бралі на сябе  ролю карнікаў беларускага народа.

Марш нацыяналістаў у Кіеве

Галоўнымі сцэнарыстамі масавага кіеўскага мерапрыемства выступілі радыкалы "Нацыянальнага корпуса". Фінальным пунктам шэсця стаў агністы перформанс: на Крэшчаціку спалілі два пудзілы з таблічкамі "Зе " і "Вагнергейт".

Іміджавы ўдар па палітыцы Зяленскага

Сённяшні  кіеўскі марш нацыяналістаў стаў сапраўдным іміджавым ударам па палітыцы Офіса прэзідэнта. Мясцовыя назіральнікі прызнаюць, што праварадыкальным сілам атрымалася мабілізаваць вялікую колькасць людзей - менавіта на пратэсных лозунгах супраць Зяленскага.

Дарэчы, пасольства Злучаных Штатаў настойліва не рэкамендавала амерыканскім грамадзянам сёння з'яўляцца на вуліцах Кіева. Дыпламаты папярэдзілі, што ў горадзе чакаюцца масавыя беспарадкі - мабыць, амерыканцам відней.