У Кіеве пачаўся суд над Надзеяй Саўчанкай

23 марта 2018

У Шаўчэнкаўскім раённым судзе Кіева пачаўся суд над Надзеяй Саўчанкай. Яе абвінавачваюць у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту і падахвочванні да фізічнага знішчэння вышэйшых службовых асоб. Пракурор прасіў суд абраць меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай без права на заклад тэрмінам на 60 дзён. Паводле яго слоў, Саўчанцы можа пагражаць пажыццёвы тэрмін. Сама падсудная абвінавачанні адпрэчвае. Напярэдадні Вярхоўная рада прагаласавала за здыманне з Саўчанкі дэпутацкай недатыкальнасці і яе арышт.