У Кіеве на станцыі метро "Вакзальная" ў пасажыра выявілі зброю

28 марта 2017

У Кіеве на станцыі метро "Вакзальная" паліцэйскія выявілі ў аднаго з пасажыраў 5 гранат, 9 запалаў, дымавую шашку, сотню патронаў і два нажы. Як сцвярджае затрыманы, ён знайшоў арсенал у цягніку. Малады чалавек раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, але зараз вырашаецца пытанне аб меры стрымання. Канфіскаваныя боепрыпасы - на даследаванні. Фігуранту пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.