У Кіеве на стадыёне "Алімпійскі" завяршылася перадвыбарная дуэль прэзідэнцкай гонкі Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага.

19 апреля 2019

У Кіеве на стадыёне "Алімпійскі" завяршылася перадвыбарная дуэль прэзідэнцкай гонкі з удзелам дзеючага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнкі і шоумэна Уладзіміра Зяленскага. 

На стадыёне сабраліся больш як 60 тысяч гледачоў. Усе білеты былі раздадзеныя яшчэ напярэдадні - іх бясплатна распаўсюджвалі штабы двух кандыдатаў. На ўваходзе ў грамадзян канфіскоўвалі разнастайныя "кідальныя прадметы" - яйкі, гародніну і садавіну. Для тых, хто на стадыён не трапіў, была арганізаваная тэлетрансляцыя. 

Сёння ва Украіне апошні дзень агітацыі. Другі тур галасавання адбудзецца ў гэтую нядзелю. Нагадаем, у 1-м туры Зяленскі атрымаў ледзь больш як 30% галасоў, Парашэнка - каля 16.