Такі вынік працяглых перамоў прэзідэнта Віктара Януковіча з прадстаўнікамі апазіцыі пры пасрэдніцтве Еўрасаюза і Расіі. Пагадненне будзе падпісанае ў найбліжэйшыя гадзіны. Нагадаем, пасля амаль трох месяцаў пратэсту супрацьстаянне перайшло ў крывавую бойню. За апошнія тры дні забіта як мінімум 77 чалавек. Сотні атрымалі раненні. Гэтая ноч на Майдане прайшла адносна спакойна, але на плошчы экстрэмісты працягваюць умацоўваць барыкады. Паведамляецца, што вызваленыя 65 вайскоўцаў унутраных войскаў, якія напярэдадні аказаліся ў палоне ў радыкалаў. Часткова запрацаваў і кіеўскі метрапалітэн.














