Паступаюць новыя звесткі з Кіева, дзе мінулым вечарам быў учынены замах на дэпутата Вярхоўнай рады Ігара Масійчука. Колькасць загінуўшых пры выбуху ўзрасла да двух чалавек, паведамілі ў Службе бяспекі Украіны. Акрамя ахоўніка дэпутата, ад раненняў памёр мінак. У бальніцах па-ранейшаму застаюцца пяць пацярпелых. Сярод іх і сам Масійчук. Ён ужо апрытомнеў пасля аперацыі. Выбух расследуецца як тэракт.
На паветра ўзляцеў матацыкл, які знаходзіўся побач з будынкам тэлекампаніі, адкуль выходзіў дэпутат. Магутнасць выбуховага прыстасавання была эквівалентная кілаграму трацілу. Сам Масійчук лічыць, што гэта быў замах. Заказчыкі, на яго думку, "сядзяць у Маскве", а выканаўцы - у Кіеве. У сваю чаргу саветнік кіраўніка МУС Антон Герашчанка назваў дзеянні расійскіх спецслужбаў адной з версій выбуху. Украінскія ўлады рэгулярна заяўляюць пра дачыненне Крамля да гучных здарэнняў. У Маскве падобныя сцвярджэнні завуць абсурднымі.













