У Кіеў прадаўжаюць прыбываць міжнародныя назіральнікі

21 мая 2014
Паводле інфармацыі ЦВК Украіны, у гэту нядзелю назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі будуць прадстаўнікі 19 краін, у тым ліку з Беларусі. У сувязі з сітуацыяй ва Украіне замежныя чыноўнікі прайшлі спецыяльны інструктаж па бяспецы. Напярэдадні Вярхоўная Рада зацвердзіла мемарандум аб узаемаразуменні і міры. МЗС Расіі заклікаў Кіеў да хуткай рэалізацыі дарожнай карты АБСЕ.

Тым часам зараз у Адэсе правяраюць магчымае мінаванне чыгункі. Аб гэтым паведамляе ўкраінскае інфармагенцтва УНІАН.

Рух чыгуначных саставаў прыпынены, сапёры абследуюць склады і вакзал. Нагадаем, раней цэнтральныя вуліцы Славянска падвергнуліся мінамётнаму абстрэлу. Ёсць пацярпелыя - адзін са снарадаў трапіў у жылы дом. Пад агнём апынуліся таксама вуліцы побач з чыгуначным вакзалам Славянска.