У Кіеў дастаўленыя целы загінуўшых у авіякатастрофе ў Іране

20 января 2020
У Барыспаль даставілі целы дзевяці членаў экіпажа і двух пасажыраў украінскага самалёта, які 8 студзеня збілі іранскія СПА. Борт у аэрапорце сустракалі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, члены ўрада, калегі загінуўшых, сваякі. 
Чарга тых, хто прыйшоў ушанаваць памяць суайчыннікаў, расцягнулася на дзясяткі метраў. 10 дзён пасля катастрофы ў Іране працавала група ўкраінскіх спецыялістаў, якія па ДНК устанавілі асобы загінуўшых грамадзян сваёй краіны.
Нагадаем, трагедыя забрала 176 жыццяў. Загінулі таксама грамадзяне Ірана, Канады і Афганістана.