У храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве велікоднае набажэнства правёў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл

28 апреля 2019

Да ўрачыстай літургіі з Іерусаліма туды даставілі часціцу Жыватворнага агню, які сышоў у храме Гроба Гасподняга. Патрыярх у віншаванні да вернікаў заклікаў вучыцца перамагаць зло ў сваім уласным жыцці і не здавацца перад ім. Вялікдзень - галоўнае свята ўсяго хрысціянскага свету, якое азначае ключавую падзею гісторыі хрысціянства - уваскрэсенне раскрыжаванага Ісуса. Уваскрэсенне Хрыстовае паводле юліянскага календара сёння адзначаюць: Руская, Сербская, Грузінская, Канстанцінопальская, а таксама Эладская, Балгарская, Іерусалімская і іншыя памесныя праваслаўныя цэрквы. Па ўсім свеце храмы, дзе праходзяць святочныя службы, пад узмоцненай аховай паліцыі.