У Харватыі адбыўся традыцыйны заезд Санта-Клаўсаў на байках

23 декабря 2013

Замест аленяў - на матацыклах. На поўначы Харватыі ў горадзе Капрыўніца адбыўся традыцыйны заезд Санта-Клаўсаў на байках. Мерапрыемства праходзіць ужо дзясяты год запар, яго наладжваюць члены мясцовага байк-клуба. За ўласны кошт яны закупляюць больш за сотню кілаграмаў прысмакаў і, праязджаючы па цэнтральных вуліцах населенага пункта, частуюць усю дзятву, якая выйшла на іх паглядзець.