У Харватыі вырашаюць лёс аб законнасці аднаполых шлюбаў

1 декабря 2013
Ініцыятарам рэферэндуму выступілі актывісты грамадзянскага аб'яднання У імя сям'і. Яны сабралі больш як 700 тысяч подпісаў супраць нетрадыцыйных саюзаў і настойваюць на папраўцы ў Канстытуцыю, што шлюбам можа лічыцца толькі саюз паміж мужчынам і жанчынай. Паводле сацапытанняў, больш за палову жыхароў краіны выступаюць супраць аднаполых шлюбаў.