Ён зноў прыляцеў. У Харватыі бусел Клепетан вярнуўся з цёплых краёў да сваёй умілаванай Малены. Раней яны былі неразлучныя, аднак 8 гадоў таму паляўнічыя паранілі птушку ў крыло. Пасля гэтага Малена не пакідае вёскі, а Клепетан ляціць зімаваць з чарадой у Афрыку. Вясну і лета пара праводзіць разам. Гаспадару шчаслівага дома, на даху якога і жыве гэта каханне, зараз дадасца працы - ён штодня будзе лавіць для сваіх улюбёнцаў рыбу. Да Малены ні на крок - Клепетан вельмі раўнівы.
У Харватыі бусел Клепетан вярнуўся да сваёй умілаванай
1 апреля 2016













