Падчас пратэстаў у Парыжы за дзень затрымана больш як 400 чалавек

2 декабря 2018

Раненні атрымалі 133. Сярод іх дзясяткі сілавікоў. Урад не выключае ўвядзення рэжыму надзвычайнага становішча ў сувязі з беспарадкамі. Да такога рашэння заклікалі некалькіх паліцэйскіх прафсаюзаў з мэтай прадухіліць гвалт і пагромы на вуліцах. Французскі лідар Эмануэль Макрон, рэйтынг якога ўпаў да рэкордна нізкага ўзроўню, запэўніў, што адказныя за хаос будуць вызначаны і паўстануць перад судом.