У Хельсінкі прайшлі першыя поўнамаштабныя перамовы прэзідэнтаў Расіі і ЗША

16 июля 2018

Галоўная палітычная падзея дня сёння адбылася ў Хельсінкі. Першыя поўнамаштабныя перамовы прэзідэнтаў Расіі і ЗША. Як адзначыў Дональд Трамп, гэта добры старт для ўсіх. Лідары абмеркавалі шырокі спектр пытанняў - ад двухбаковых адносін да сусветных праблем. Па факце Расія і ЗША сёння вызначаюць палітычны парадак дня ва ўсім свеце. Дарэчы, гэтая сустрэча ў Хельсінкі таксама пачалася з футбольнай тэматыкі. Трамп павіншаваў Пуціна з паспяховым правядзеннем чэмпіянату свету па футболе. Па словах амерыканскага лідара, гэта быў адзін з лепшых чэмпіянатаў за ўвесь час.

Дарэчы, сёння ён атрымаў з рук Пуціна вельмі сімвалічны падарунак. Пра ўсё па парадку Юрый Казлоў (відэа).