У Хельсінкі падыходзіць да канца першая поўнафарматная сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША

16 июля 2018

Увага сусветных СМІ гэтымі хвілінамі прыцягнута да Хельсінкі. У цэнтры горада ў Прэзідэнцкім палацы падыходзіць да канца першая поўнафарматная сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША. Аб чым гутарылі палітыкі і якіх дамоўленасцяў здолелі дасягнуць, стане вядома падчас сумеснай прэс-канферэнцыі, якая запланавана адразу пасля перапынку на ланч. Дарэчы, Уладзімір Пуцін прыбыў у Хельсінкі непасрэдна да сустрэчы з Трампам, а кіраўнік Белага дома прыляцеў у сталіцу яшчэ напярэдадні і ўжо паспеў сустрэцца з прэзідэнтам Фінляндыі.

Гістарычныя перамовы праходзяць у Хельсінкі пры беспрэцэндэнтных мерах бяспекі. За парадкам сочаць тысячы паліцэйскіх. На мяжы Фінляндыі аднавілася праверка дакументаў.