У Харкаўскай вобласці загарэліся склады з боепрыпасамі

23 марта 2017
Інфармацыю пацвердзіла Мінабароны Украіны. Даных наконт ахвяр пакуль няма. І, тым не менш, ужо арганізаваная 7-кіламетровая зона бяспекі, бо здарэнне справакавала дэтанацыю зарадаў. Пракуратура не выключае, што прычынай пажару магла стаць дыверсія. На месца здарэння вылецела камісія з высокапастаўленымі ваеннымі чыноўнікамі і афіцэрамі.