У Ханоі прынятыя беспрэцэдэнтныя меры бяспекі

26 февраля 2019

У Ханоі, дзе заўтра пачнецца сустрэча лідараў ЗША і КНДР, прыняты беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Паўночнакарэйскі кіраўнік Кім Чэн Ын ужо ў в'етнамскай сталіцы. Ён прыбыў раніцай на браніраваным цягніку і перасеў у такі ж аўтамабіль. У цэнтры горада заторы з-за шматлікіх перакрыццяў. Ляціць у Ханой і прэзідэнт ЗША. Самалёт Трампа павінен прызямліцца сёння вечарам. Раней кіраўнік Белага дома заявіў, што маючая адбыцца сустрэча, на яго думку, будзе ўзрушальнай. Гэта ўжо другі саміт двух лідараў. Летась у ліпені яны падпісалі сумесны дакумент, у якім Пхеньян абавязаўся вызваліць Карэйскі паўвостраў ад ядзернай зброі ў абмен на гарантыі бяспекі з боку Вашынгтона.