У Керчы сёння развітаюцца з ахвярамі нападу ў каледжы

19 октября 2018

Большую частку загінуўшых пахаваюць у Крыме, чацвярых - у Краснадарскім краі. Зараз вырашаецца пытанне аб транспарціроўцы цела аднаго падлетка ў Чэлябінск. У адным з найстарэйшых крымскіх храмаў - Іаана Прадцечы - у Керчы пройдзе паніхіда. Памяць загінуўшых ушануюць хвілінай маўчання. Пасля поўдня пройдзе пахаванне на гарадскіх могілках. Нагадаем, выбухі і страляніну ў політэхнічным каледжы ў сераду ўчыніў мясцовы студэнт Уладзіслаў Раслякоў. Пасля забойства і раненняў дзясяткаў чалавек ён застрэліўся сам. Следчыя высвятляюць акалічнасці і матывы. У дзіцячых садах і школах Керчы ўзмоцненыя меры бяспекі. Чакаецца, што ўжо ў панядзелак у каледжы адновяцца заняткі.