У Казані аднавілі разбіранне завалаў на месцы згарэлага гандлёвага цэнтра

12 марта 2015

У Казані аднавілі разбіранне завалаў на месцы згарэлага буйнога гандлёвага цэнтра. Там могуць знаходзіцца да 15 чалавек. Гэта супрацоўнікі, якія дагэтуль не выйшлі на сувязь са сваякамі і лічацца прапаўшымі без вестак. Эксперты сцвярджаюць, што будынак знаходзіцца ў крытычным стане: апорныя канструкцыі моцна нахіліліся. У гэтыя хвіліны на месцы працуюць 300 ратавальнікаў і 70 адзінак тэхнікі. Па факце пажару ўзбуджаная крымінальная справа паводле артыкула "Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі". Прычынай пажару стала няспраўная праводка. Паводле адной з версій, пажар мог пачацца ў кафэ, якое, згодна з папярэднімі звесткамі, было прыбудавана да гандлёвага комплексу незаконна. Ахоўнік спрабаваў зладзіцца з агнём самастойна. У выніку будынак тушылі больш як 9 гадзін. Па меншай меры 4 чалавекі загінулі, 36 пацярпелі.