У Казахстане падчас беспарадкаў загінулі 225 чалавек

16 января 2022
Разбуральныя беспарадкі ў Казахстане забралі жыцці 225 чалавек. 175 з іх  памерлі ў бальніцах.  Яшчэ 4578 чалавек пацярпелі. Афіцыйныя звесткі агучыла Генпракуратура. Зараз расследуюць 546 крымінальных спраў. Стала вядома, што падчас масавых беспарадкаў марадзёры ўчынілі 20 нападаў на медустановы. Гэта аптэкі, паліклінікі і бальніцы. Тры клінікі ў Алматы  практычна трое сутак знаходзіліся ў стане аблогі, пры гэтым супрацоўнікі ў гэты час працавалі кругласутачна, медыкам прыходзілася самастойна рыхтаваць ежу для пацыентаў. Некаторыя пацярпелыя не размаўлялі на казахскай і рускай, не адказвалі на пытанні медыкаў. Пазней яны спрабавалі пакінуць бальніцы ў суправаджэнні невядомых узброеных людзей. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя Казахстана.