У Казахстане ў выніку ўзгарання аўтобуса загінулі 52 чалавекі

18 января 2018

Страшныя навіны прыйшлі з Казахастана. На трасе ў Акцюбінскай вобласці ў выніку ўзгарання аўтобуса загінулі адразу 52 чалавекі.

У салоне ў момант здарэння знаходзіліся 57 чалавек, пяцёра з іх - у тым ліку два вадзіцелі - змаглі выбрацца, ім аказваюць медыцынскую дапамогу. Вядома, што ўсе загінуўшыя - грамадзяне Узбекістана. Аўтобус накіроўваўся ў Расію. Галоўная версія прычыны пажару - узгаранне праводкі. Не выключаецца таксама, што ўзгаранне магло стаць вынікам наўмыснага падпалу. У дэпартаменце па надзвычайных сітуацыях Акцюбінскай вобласці разгорнуць аператыўны штаб. На месцы працуюць падраздзяленні паліцыі, ратавальнікаў, медыкаў, псіхолагаў.